Першы намеснік Міністра

 

Курыруе пытанні:

  • развіцця ўсіх галін жывёлагадоўлі, у тым ліку жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, конегадоўлі, птушкагадоўлі, зверагадоўлі, трусагадоўля, пчалярства;
  • вядзення рыбнай гаспадаркі, рыбалоўства, рыбаводства;
  • вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі жывёлагадоўлі, вытворчасці арганічнай прадукцыі жывёлагадоўлі, якасці прадукцыі жывёлагадоўлі;
  • экспарту мясной, малочнай, рыбнай, жывёлагадоўчай і харчовай прадукцыі;
  • каардынацыі дзейнасці арганізацый мясной і малочнай прамысловасці, пытанні фірменнага гандлю, грамадскага харчавання, вытворчасці тары і ўпакоўкі;
  • ўстанаўлення мер нетарыфнага рэгулявання;
  • забеспячэння правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне вытворчасці хлебапрадуктаў і камбікармоў, забеспячэння насельніцтва хлебабулачнымі і макароннымі вырабамі;
  • племянной справы і селекцыі ў жывёлагадоўлі, вывядзення парод генна-інжынерных жывёл і штамаў непатогенных генна-інжынерных мікраарганізмаў, інтэлектуальнай уласнасці (у частцы селекцыйных дасягненняў у жывёлагадоўлі), патэнтазнаўства, выкарыстання генна-iнжынерных арганiзмаў (парод генна-інжынерных жывёл і штамаў непатагенных генна-інжынерных мікраарганізмаў для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі), выканання патрабаванняў заканадаўства ў галіне племянной справы пры ажыццяўленні генна-інжынернай дзейнасці, сельскагаспадарчай біятэхналогіі (у жывёлагадоўлі) і прамысловых біятэхналогій для жывёлагадоўлі;
  • ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і прасочванні за сельскагаспадарчымі жывёлымі і прадуктамі жывёльнага паходжання;
  • ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду за племянной справай, кантролю за рыбагаспадарчай дзейнасцю, кантролю (нагляду) у галіне забеспячэння якасці збожжа і камбікармоў;
  • здзяйснення адміністрацыйных працэдур (па курыруемых пытаннях);
  • ўзаемадзеяння Мінсельгасхарча з Камісіяй па прысуджэнню Прэміі Ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці;
  • ўзаемадзеяння Мінсельгасхарча з міжнароднымі арганізацыямі і іншымі міждзяржаўнымі ўтварэннямі (аб'яднаннямі), уключаючы падрыхтоўку дакументаў для разгляду на пасяджэннях органаў ЕЭК (па курыруемых пытаннях);
  • распрацоўкі міжнародных (саюзныя) праграм (па курыруемых пытаннях);
  • праектавання, будаўніцтва, рэканструкцыі, тэхнічнага пераўзбраення аб'ектаў аграпрамысловага комплексу;
  • рэалізацыі інвестыцыйных і інавацыйных праектаў (па курыруемых пытаннях);
  • ідэалагічнай работы, спорту, ўзаемадзеяння Мінсельгасхарча з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
  • ўзаемадзеяння Мінсельгасхарча ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў;
  • тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі (па курыруемых пытаннях).
 

Біяграфія

Дата нараджэння: 18 Чэрвеня 1972 года
Месца нараджэння: г. Барысаў Мінскай вобласці
Адукацыя: вышэйшая
1996 г. -Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

2008 г. - УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

2015 г. — Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Спецыяльнасць па адукацыі:

  • ветэрынарыя;
  • эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
  • дзяржаўнае і мясцовае кіраванне

Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт 

Грамадская дзейнасць:

член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь»

Праца ў мінулым:

1996–1998 гг.  - ветэрынарны ўрач-эпизатолог Барысаўскай раённай станцыі па барацьбе з хваробамі жывёл, г. Барысаў Мінскай вобласці

1998–2002 гг.  - вядучы ветэрынарны ўрач Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі, г. Барысаў Мінскай вобласці

2002 2004 гг.  - ветэрынарны ўрач канвеернай лініі, начальнік вытворчай лабараторыі ААТ „Барысаўскі мясакамбінат”, г. Барысаў Мінскай вобласці

2004–2006 гг. - начальнік Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі — галоўны ветэрынарны ўрач горада Барысава, г. Барысаў Мінскай вобласці

2006–2009 гг.  - дырэктар РУСВП «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка», г.Смалявічы Мінскай вобласці

02.2009–07.2009 гг.  - першы намеснік дырэктара па вытворчасці РУП «Эксперыментальная база «Жодзіна», Смалявіцкі раён Мінскай вобласці  

2009–2010 гг. - намеснік дырэктара Рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

02.2010–10.2010 гг.  - намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблхлебапрадукт», г. Барысаў Мінскай вобласці  

2010–2011 гг.  - дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўская аграпрамтэхніка», г. Барысаў Мінскай вобласці

2011 -2013 гг.  - першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта, г. Барысаў Мінскай вобласці

2013 — 2021  - намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. г.Мінск

2021 — ц / час  - Першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. г.Мінск