Новости Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь
15.02.2019
У азнаменаванне 100-годдзя з дня ўтварэння органаў дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль «100год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».
Юбілейным медалём узнагароджваюцца:
- работнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, упраўленняў (аддзелаў) па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, арганізацый, якія ўваходзяць уіх сістэму, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галінах сельскай гаспадаркі, рыбалоўства, рыбаводства, вытворчасці харчовых прадуктаў, а таксама ў галінах насенняводства, сортавыпрабавання, каранціну і абароны раслін, захавання і павышэння ўрадлівасці глебы, племянной справы, ветэрынарыі, забеспячэння якасці харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, меліярацыі, механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы;
- ветэраны працы за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу;
- іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у рашэнні задач па забеспячэнні харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджанне юбілейным медалём ажыццяўляецца Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Юбілейны медаль носіцца на левым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «100год дыпламатычнай службе Беларусі».
|